Кірсанаў Марат
“Гісторыя Вялікай Перамогі ў маёй сям’і”

Мой прадзядуля любіў паўтараць: “Гаварыць, лішніх слёз не ліць, памяць не любіць слёз. Заклінаць, каб нашчадкаў зямлі абмінуў непапраўны лёс”. Пра гэта я даведаўся ад сваёй прабабулі, якая вельмі часта на мае пытанні расказаць сёе-тое, выказваецца словамі свайго мужа. Хоць мне не пашчасціла размаўляць і бачыць прадзеда, але гісторыі продка нашай сям’і заўсёды сілкавалі сілай яго думкі і вытрымкі. Для мяне прадзед Трапашка Анатоль Аляксандравіч, з вельмі складаным, але і цікавым лёсам, з’яўляецца героем.  

Вайну  сустрэў чатырнаццацігадовым падлеткам (быў маладзейшым за мяне сённяшняга на два гады). Асэнсаваць усю небяспеку і зразумець жах вакол ён ужо мог, але ў яго падсвядомасці назаўсёды засталіся слёзы жанчын, крыкі, гвалт… З першых дзён вайны Анатоля разам з іншымі вясковымі хлопцамі чырвонаармейцы забралі ў лес для хуткай ваеннай падрыхтоўкі як будучых партызан. Менавіта такую “вучобу” развярнула Чырвоная Армія ў раёне вёскі  Мацюкоўшчына ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Усяго за некалькі месяцаў з падлетка ён ператварыўся ў мужчыну. Не адзін раз папярэджваў местачкоўцаў аб нямецкіх аблавах, не аднойчы разам з таварышамі дапамагаў выратоўвацца і дзеткам. Прабабуля расказвала, што ў час вайны ў яе любімага Анатоля была мінушка ВЕРАБЕЙЧЫК.
Партызаніў прадзядуля ў роднай мясцовасці да 1943 года, а пасля яго з таварышамі перакінулі на фронт у 136-ы стралковы полк, далей…у артылерыскі, дзе прадзед быў радыстам. Прабабуля адзначае, што менавіта вялікая ВЕРА Ў ПЕРАМОГУ, сіла духу, загартаванасць дапамаглі нашаму Анатолю не толькі выжыць, але і выратаваць шмат жыццяў.
Калі мой прадзед Анатоль служыў радыстам (1944г.), падчас службы з ім здарылася непрыемная сітуацыя. Як і таварышам-радыстам, яму неабходна было знайсці прыдатную мясцовасць для размяшчэння батарэі салдатамі Чырвонай Арміі. Не ў мірным месцы, на жаль, прыйшлося шукаць прадзеду пэўную пазіцыю для размяшчэння: неабходна было прабірацца паўзком праз замініраванае поле, за якім (у дадатак да ўсяго) пільна сачылі фашысты. Прадзеду не пашанцавала, бо яго таварыш, які рухаўся побач, натыкнуўся на міну… Быў моцны ўзрыў, шматлікія асколкі не пашкадавалі і прадзеда…, але ён быў шчаслівы тым, што заданне выканана.   Але на гэтым вайна для прадзядулі не закончылася. Круху залячыўшы раны ў шпіталі, ён зроў адправіўся на фронт… Прадзед дайшоў да Брандэнбургскіх варот у Берліне, пакінуўшы свой надпіс на сценах варот.
У Ленінградзе (зараз Санкт-Пецярбург) Трапашка Анатоль Аляксандравіч быў прадстаўлены да ўзнагароды “За заслугі перад Айчынай”, але па стану здароўя не змог прысутнічаць на цырымоніі.  І сёння, на доме, дзе жыў прадзядуля, “красуецца” ЧЫРВОНАЯ ЗОРКА, як знак таго, што тут жыў ветэран. А прабабуля не перастае і зараз паўтараць, каб памятаў, што НАМ падарылі магчымасць ЖЫЦЬ у міры. Менавіта ветэраны заваявалі для нас права на выбар! За гэта Я бясконцаУДЗЯЧНЫ!
(падрыхтаваў Кірсанаў Марат)